дошка, 
- 
		Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна. - Сасновыя дошкі.
 
- 
		Школьная прылада, на якой пішуць мелам. 
- 
		Пласціна, пліта. - Мармуровая д.
- Грыфельная д.
- Шахматная д.
- Д. аб’яў.
 
- Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць) ( - разм. ) — ад пачатку да канца.
- Ставіць на адну дошку каго з кім ( - разм. ) — прыраўноўваць каго- -н. да каго- -н. 
|| 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)