добры,
-
Чулы да людзей, спагадлівы, сардэчны.
- Д. па натуры чалавек.
- Добрая душа.
-
Цалкам станоўчы па сваіх якасцях, такі, як патрэбна.
- Д. работнік.
- Д. характар.
- Добрая кніга.
- Д. густ.
- Д. настрой.
- Добрыя ўмовы.
-
Які змяшчае пахвалу.
- Д. водзыў.
- Добрая парада.
-
Які карыстаецца славай, варты славы.
- Добрае імя.
- Пакінуць аб сабе добрую памяць.
-
Умелы, старанны ў рабоце, здольны.
- Д. гаспадар.
- Д. майстар.
-
Даволі вялікі па колькасці, памеру (
разм. ).- Д. кавалак.
- Д. заработак.
- Прыйшлося ісці добрых тры кіламетры.
-
Дабратворны, спрыяльны.
- Д. ўплыў.
- Д. клімат.
-
Удачны, паспяховы.
- Д. вынік.
- Добрыя паказчыкі.
-
Прыдатны для яды, ядомы.
- Д. грыб.
-
Блізкі па-сяброўску.
- Д. знаёмы.
-
Які прадказвае ўдачу, прыносіць радасць.
- Добрая прымета.
- Добрая навіна.
-
Правы бок матэрыі.
-
добра,
нескл. ,н. Адзнака (у 4знач. ), якая абазначае параўнальна высокую ацэнку ведаў (вышэйшая за «здавальняюча» і ніжэйшая за «выдатна»).- Адказаць па біялогіі на «добра».
-
добра,
часц. Выражае згоду, так, няхай будзе так, згодзен.- — Прыходзь сёння на сход. — Добра, прыйду.
-
добра,
пабочн. сл. Дапусцім, што так.- Добра, я магу згадзіцца з табой, што далей?
-
добра,
часц. Ужыв. як пагроза ўзнач. пачакай жа (разм. ).- Добра ж.! Я табе гэта прыпомню!
Добрай раніцы! — прывітальны зварот пры сустрэчы.
Добры дзень! — прывітальны зварот пры сустрэчы днём.
Добры вечар! — прывітальны зварот пры сустрэчы з кім
-н. або пры ўваходзе ў дом вечарам.Добрай ночы! — пажаданне спакойна спаць.
Добры інтэрас! (
разм. іран. ) — выказванне нязгоды, неадабрэння, абурэння з якой-н. прычыны.У добры час — пажаданне ўдачы.
Усяго добрага — развітальнае пажаданне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)