давесці1,
-
каго (што) да чаго. Ведучы, даставіць да якога
-н. месца.- Д. старога да хаты.
-
што да чаго. Пракласці, правесці да якога
-н. месца.- Д. шашу да райцэнтра.
-
што да чаго. Займаючыся якой
-н. справай, работай, дасягнуць пэўнай мяжы.- Д. справу да канца.
-
каго-што да чаго. Прывесці ў які
-н. стан.- Д. да слёз.
-
што да каго-чаго. Абавязаць да выканання (задання, разнарадкі
і пад. ).- Д. план да кожнага.
-
Падагнаць, прыладзіць адно к аднаму.
- Д. аконную раму.
Давесці да ведама (
афіц. ) — паведаміць, перадаць многім, усім.Давесці да ручкі (
разм. ) — прывесці ў непрыгодны стан.Давесці да торбы (
разм. ) — прывесці да беднасці, да жабрацтва.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)