дастаць, ; зак.

  1. Узяць што-н. такое, што знаходзіцца на адлегласці, унутры чаго-н. або выдаліць што-н. адкуль-н.

    • Д. талерку з паліцы.
    • Д. кнігу з партфеля.
    • Д. асколак з раны.
  2. да каго-чаго, што або чаго. Дацягнуўшыся, дакрануцца да чаго-н. аддаленага або высокага ці глыбокага.

    • Д. рукой да бэлькі.
    • Д. дно ў рацэ.
  3. Раздабыць што-н. (разм.).

    • Д. білет у тэатр.
  4. што і чаго. Нажыць што-н. непрыемнае (часцей пра здароўе; разм.).

    • Д. запаленне лёгкіх.
  5. чаго. Быць пакараным або пабітым (разм.).

    • Д. год турмы.

  • Дастаць з-пад зямлі (разм.) — любым спосабам адшукаць.

  • Зімой лёду не дастанеш у каго (разм.) — пра вельмі скупога чалавека.

  • Крукам носа не дастанеш каму (разм.) — не падступішся да яго.

  • Дастаць па шапцы (разм.) — атрымаць спагнанне, пакаранне.

|| незак. даставаць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)