дама, , ж.

  1. Жанчына з інтэлігенцкіх, звычайна забяспечаных колаў.

    • Свецкая д.
  2. У адносінах да замежных жанчын: форма ветлівага звароту.

    • Дамы і панове!
  3. Жанчына, якая танцуе ў пары з кавалерам.

    • Кавалеры запрашаюць дам.
  4. Ігральная карта з відарысам жанчыны.

    • Чырвовая д.

  • Дама сэрца — каханая жанчына.

|| памянш. дамачка, .

|| прым. дамскі, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)