да2 прыстаўка
-
Утварае дзеясл. са знач. завяршэння дзеяння, давядзення яго да канца, да якой-н. мяжы або дасягнення мэты, напр. даварыць, даесці, дапісаць, дажыць, даплысці.
-
Утварае дзеясл. са знач. прыбаўлення да ранейшага, напр. даатрымаць, дакупіць, даўкамплектаваць.
-
Удзельнічае ва ўтварэнні дзеясл. на -цца, -ся са знач. дамагчыся чаго-н., напр. дабудзіцца, дазваніцца, даклікацца.
-
Утварае дзеясл. на -цца са знач. давесці дзеянне да адмоўнага выніку, напр. дабегацца, дагуляцца, даскокацца.
-
Утварае прым. са знач. ранейшы, які адбыўся да таго, што абазначана ўтваральнай асновай, напр. даваенны, дакастрычніцкі, датэрміновы.
-
Утварае прыслоўе са знач. меры дзеяння, напр. дабяла, дагала, дачыста, дапаўна, дап’яна.
-
Утварае прыслоўе з часавым знач., напр. дапазна, дацямна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)