да1 прыназоўнік
-
Выражае прасторавыя адносіны.
- Плысці да берага.
-
Паказвае на час дзеяння.
- Працаваць ад раніцы да вечара.
-
Ужыв. для абазначэння мяжы, да якой пашыраецца дзеянне.
- Прамокнуць да касцей.
-
Ужыв. пры вызначэнні мэты дзеяння.
- Рыхтавацца да экзаменаў.
- Імкнуцца да новых поспехаў.
-
Ужыв. для абазначэння велічыні, памеру чаго-н.
- Барада да пояса.
- Кажух да пят.
-
Ужыв. для вызначэння ступені якасці, якой дасягае дзеянне, стан.
- Крычаць да знямогі.
- Надраіць да бляску.
-
Ужыв. для падкрэслівання такой падзеі, якая адбылася раней чаго-н. іншага.
- У кансерваторыю паступіў да прнзыву ў армію.
-
Ужыв. для указання на прадмет, асобу, на якую накіравана дзеянне.
- Дакрануцца да шафы.
- У мяне да цябе справа ёсць.
-
Ужыв. для вызначэння прыгоднасці да чаго-н.
- Здатны да музыкі.
- Спрытны да працы.
-
Ужыв. для выражэння адносін да каго-, чаго-н.
- Павага да старэйшых.
- Нянавісць да акупантаў.
-
Ужыв. для абазначэння падабенства, блізкасці да каго-, чаго-н.
- Падобны да бацькі.
-
Ужыв. для паказання паўнаты колькаснага ахопу каго-, чаго-н.
- Фільм зацікавіў усіх — ад малого да старого.
- Разлічыцца да капейкі.
-
Ужыв. для выражэння прыблізнай колькасці чаго-н.
- Зала змяшчае да 800 чалавек.
-
У спалучэнні з прыназоўнік «ад» і другім лічэбнікам ужыв. для абазначэння абмежавальных велічынь каго-, чаго-н.
- Дзеці ад трох да пяці год.
-
Ужыв. ў выразе пры развітанні.
- Да пабачэння.
- Да новых сустрэч.
-
Ужыв. ў выразе пры дзеяслове «сватацца».
- Сватацца да дзяўчыны.
-
Ужыв. ў пачатку загалоўкаў навуковых артыкулаў, даследчых прац.
- Да пытання аб паходжанні мовы.
- Да пытання аб развіцці маністычнага погляду на гісторыю.
-
Ужыв. для выказвання захаплення кім-, чым-н.
- Аматар да танцаў.
- Цяга да спорту.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)