цёплы,
-
Які мае тэмпературу сярэднюю паміж гарачым і халодным.
- Цёплая вада.
- Ц. вецер.
- Цёплае надвор’е.
-
З высокай сярэднегадавой тэмпературай.
- Ц. клімат.
- Цёплыя краіны.
-
Які добра засцерагае ад холаду.
- Цёплая хустка.
-
перан. Чулы, сардэчны, прыязны, добразычлівы.- Цёплыя словы.
- Цёплыя адносіны.
-
перан. Заможны, багаты.- Ц. гаспадар.
-
перан. Мяккі, прыемны для зроку.- Цёплыя фарбы восені.
-
цёпла,
у знач. вык. Пра адчуванне цяпла.- Сёння цёпла на дварэ.
- У пакоі цёпла.
- У кажушку мне цёпла.
- Цёпла на душы (
перан. ) ад добрых слоў. Цёплая кампанія (
разм. ) — група людзей, якая сумесна праводзіць час за заняткам, звычайна непахвальным.Цёплае месца (
разм. жарт. ) — выгадная пасада.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)