цікавы, .

  1. Які выклікае цікавасць, захапляе чым-н.

    • Цікавая кніга.
    • Ц. чалавек.
    • Цікавыя факты.
    • Цікава (прысл.) расказваць.
  2. Які імкнецца што-н. ведаць, бачыць, даведацца чаго-н.

    • Хто ц., стараўся даведацца, што здарылася.
    • Будзеш цікавая — хутка састарышся (прыказка).
  3. Прыгожы (разм.).

    • Ён ужо немалады, але ц. мужчына.

|| наз. цікавасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)