цесны,
-
Які займае недастатковую плошчу, непрасторны.
- Ц. пакой.
- Цесная вулачка.
- У вагоне цесна (
у знач. вык. : цесната ў 3знач. ).
-
Пра адзенне, абутак
і пад. : малы па размеру.- Цесныя боты.
-
Шчыльна размешчаны адзін каля аднаго.
- Дзеці сядзелі цесным радком.
- Цесна (
прысл. ) паставіць кнігі.
-
перан. Абмежаваны, вузкі.- Цеснае кола знаёмых.
-
перан. Блізкі, непасрэдна звязаны з кім-, чым-н. - Ц. кантакт.
- Цесная дружба.
- Гэтыя праблемы цесна (
прысл. ) звязаныя.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)