цягнуцца, ✂;
-
Валачыся па зямлі.
-
Распасцірацца на вялікую адлегласць.
- Уздоўж ракі цягнуўся луг.
-
Павялічвацца ў даўжыню, шырыню ад нацягвання.
- Рызіна цягнецца.
-
Выцягвацца, цягнуцца ў якім
-н. напрамку.- Дзіця цягнецца ручкамі да цацкі.
- Расліны цягнуцца да сонца.
-
Доўга, марудна праходзіць, працягвацца.
- Справа цягнецца два гады.
- Час цягнецца марудна.
-
Рухацца ў адным напрамку, адзін за адным.
- Па дарозе цягнуўся абоз.
-
перан. Імкнуцца да каго-, чаго-н. - Ц. за перадавікамі.
- Ц. да ведаў.
-
Павольна распаўсюджвацца слабым струменем (пра пах, дым
і пад. ).- Ад кастра цягнуўся пах дыму.
- Па ўсёй нізіне цягнуўся туман.
-
Станавіцца навыцяжку (пра ваенных).
-
З цяжкасцю ісці, плесціся (
разм. ).- Стары ледзь цягнуўся.
-
Адставаць ад іншых па якіх
-н. паказчыках (разм. ).- Вучань цягнуўся на тройкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)