цягнуць, ; незак.

  1. Перамяшчаць за сабой з намаганнем, не адрываючы ад паверхні; валачы.

    • Два паравозы цягнулі таварны састаў.
    • Ц. цяля на вяроўцы.
  2. перан. Браць з сабой без патрэбы.

    • Ц. дзяцей з сабой.
  3. Прымушаць, застаўляць ісці куды-н.

    • Ц. у кіно.
  4. Несці цяжкое або ў вялікай колькасці.

    • Ц. мех на плячах.
  5. Выцягваць, здабываць, браць.

    • Ваду цягнулі з возера па трубах.
  6. перан. Патрабаваць, вымагаць (грошы, падарункі і пад.).

  7. Уцягваць у сябе, убіраць, усмоктваць; піць павольна.

    • Расліны цягнуць з глебы пажыўныя рэчывы.
    • Дзіця цягнула праз соску малако з бутэлькі.
  8. Уцягваць, прыцягваць.

    • Плыўца цягнула ў вір.
  9. Тузаць, торгаць.

    • Ц. за рукаў.
    • Ц. за касу.
    • Нагу цягне (безас.).
  10. Падаўжаць расцягваннем; вырабляць, апрацоўваць, выцягваючы (спец.).

    • Ц. дрот.
    • Металы можна гнуць, каваць і ц.
  11. Прадаўжаць, працягваць; занадта доўга займацца чым-н.

    • Ц. пошукі.
    • Ц. справу.
  12. Павольна, марудна гаварыць, спяваць і пад.

    • Ц. песню.
    • Ц. гаворку.
  13. Веяць, дзьмуць (пра паветра, вецер, холад і пад.).

    • Ад ракі цягнула вільгаццю.
    • Цягне з акна.
  14. Рухацца паволі, часцей грамадой у пэўным парадку ў якім-н. напрамку, ляцець.

    • Па гасцінцы ўвесь дзень цягнула пяхота.
    • З поўначы цягнулі хмары.
    • Высока ў небе цягнуў ключ гусей.
  15. Выклікаць што-н., быць прычынай чаго-н.

    • Злачынства цягне за сабой пакаранне.
  16. Адчуваць патрэбу ў чым-н. (пра фізічны, псіхічны стан).

    • Цягне (безас.) на сон.
    • Ц. на сур’ёзную размову.

  • За вушы цягнуць каго (разм.) — памагаць таму, хто сам не стараецца, не імкнецца што-н. рабіць.

  • Цягнуць адну і тую ж песню (разм. неадабр.) — паўтараць адно і тое ж.

  • Цягнуць валынку (разм. неадабр.) — марудзіць з ажыццяўленнем чаго-н.

  • Цягнуць воз (разм.) — выконваць усю асноўную работу.

  • Цягнуць жылы з каго (разм. неадабр.) — мучыць, знясільваць, зморваць; вымотваць непасільнай работай, празмернымі патрабаваннямі.

  • Цягнуць за язык каго (разм.) — прымушаць расказваць што-н.

  • Цягнуць каніцель (разм. неадабр.) — 1) рабіць, гаварыць і пад. што-н. аднастайна, нудна; 2) марудзіць, зацягваць якую-н. справу.

  • Цягнуць ката за хвост (разм. неадабр.) — нудна, наўмысна павольна гаварыць што-н.

  • Цягнуць лямку (разм.) — займацца цяжкай аднастайнай справай, працай.

  • Цягнуць рызіну (разм. неадабр.) — адцягваць, адкладваць якую-н. справу, работу надаўжэй; марудліва, павольна рабіць што-н.

  • Цягнуць ярмо (разм.) — бесперапынна і цяжка працаваць.

|| зак. пацягнуць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)