цяга,
-
Сіла, пры дапамозе якой перамяшчаецца што
-н. , а таксама крыніца такой сілы (жывёла, машына, электрычнасць).- Паравая ц.
- Конная ц.
-
Рух газаў, дыму (звычайна ў топачных і вентыляцыйных канструкцыях), які выклікаецца рознасцю ціску.
- Печ дыміць ад слабай цягі.
-
Стрыжань, які перадае рух ад адной часткі механізма да другой (
спец. ).- Стрэлачная ц.
-
У архітэктуры: зроблены з тынку або каменны паясок, які падзяляе вонкавыя і ўнутраныя сцены, абрамляе столь і пано.
-
Імкненне, прыхільнасць да каго-, чаго
-н. - Ц. да навукі.
- Ц. да цяпла.
-
Шлюбны палёт самца слонкі ў пошуках самкі (
спец. ).
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)