ці,
-
злуч. уступальны. размеркавальны.Ужыв. для супастаўлення членаў сказа і сказаў, якія па сваім значэнні з’яўляюцца аднолькава магчымымі ці раўназначнымі, указваючы на выбар аднаго з іх.- Заўтра будзе дождж ці снег.
- Хлопчыку гадкоў пяць ці шэсць.
-
злуч. уступальны. размеркавальна-пералічальны. Аб’ядноўвае сказы і члены сказа пры пералічэнні.- Ці рана, ці позна, ці зусім не прыйдзе.
-
Уваходзіць у склад паўторнага пералічальна-размеркавальнага злучніка «ці то..., ці то».
-
злуч. уступальны. далучальны.Ужыв. для далучэння членаў сказа і сказаў з заўвагамі дадатковага характару.- Рукі выціралі скарачом ці як яго яшчэ называюць трапкачом.
-
злуч. уступальны. падпарадкавальны.Ужыв. пры даданых сказах з ускосным пытаннем.- Мы падумалі, ці не збіраецца на дождж.
-
часц. пытальная. Узмацняе пытальны характар.- Ці зразумеюць яны нас?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)