чытаць, ; незак.

  1. Адрозніваць і спалучаць літары ў словы, знаёміцца са зместам напісанага.

    • Ч. кнігу.
    • Ч. па складах.
    • Бегла ч.
  2. Разумець, разбірацца ў якіх-н. знаках, абазначэннях.

    • Ч. ноты.
    • Ч. чарцяжы.
  3. Па знешніх прыкметах распазнаваць, угадваць што-н. (перажыванні, думкі і пад.).

    • Ч. чужыя думкі.
    • Ён чытаў у яе вачах страх.
  4. Пераказваць які-н. тэкст на памяць.

    • Ч. на памяць байкі.
  5. Выкладаць вусна перад аўдыторыяй.

    • Ч. лекцыі.

  • Чытаць мараль (натацыі, павучанні) — гаварыць з кім-н. строгім тонам, робячы вымову, дакараючы за што-н.

|| зак. прачытаць, .

|| наз. чытанне, , чытка, і прачытанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)