чыгунка назоўнік | жаночы род

  1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху паяздоў.

    • Пракласці чыгунку.
    • Рамонт чыгункі.
  2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе.

    • Працаваць дыспетчарам на чыгунцы.
  3. Чыгунная печка (размоўнае).

|| прыметнік: чыгуначны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)