чвэрць,
-
Чацвёртая частка цэлага.
- Ч. года.
-
Адзін з чатырох перыядаў, на якія ўмоўна падзяляецца навучальны год у школе.
- Усе вучні паспяхова закончылі першую ч.
-
Даўняя мера сыпкіх рэчываў, роўная 8 чацверыкам (каля 210 л.).
- Дзве чвэрці аўса.
-
Даўняя мера аб’ёму вадкасці, роўная чацвёртай частцы вядра (каля 3 л.), якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы, а таксама пасудзіна ёмістасцю ў тры літры.
-
Старая мера даўжыні, роўная чацвёртай частцы аршына, што існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы.
-
Старая мера зямельнай плошчы, роўная О,5 дзесяціны.
-
Нота працягласцю ў адну чацвёртую частку цэлай ноты (
спец. ). -
Адна з чатырох фаз Месяца; вузкі серп Месяца ў першай ці апошняй фазе (
спец. ). -
Паз прамавугольнага сячэння па канту дошкі для змацавання яе з другой дошкай (
спец. ).
Тры чвэрці да смерці (
разм. жарт. ) — пра слабага, хворага чалавека, якому мала засталося жыць.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)