чучала, , н.

  1. Напханая чым-н. скура жывёлы ці птушкі, якая знешнім выглядам нагадвае жывую жывёлу ці птушку.

    • Ч. зубра.
    • Ч. вароны.
  2. У садзе, агародзе: фігура, падобная на чалавека для адпуджвання птушак.

    • Ч. агароднае (таксама перан. пра неахайнага, бруднага, дрэнна апранутага чалавека; разм. пагард.).
  3. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

    • Ч. ты гарохавае.

|| прым. чучальны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)