чуцца,
-
Быць чутным, успрымацца на слых.
- Чулася музыка.
- Чуўся смех.
-
Адчувацца, успрымацца органамі пачуццяў.
- Чуецца пах кветак.
- У песні чуўся смутак і жальба.
-
у
знач. пабочн. сл. чуецца, чулася. Адчувацца, думацца.- Яна ківала галавой, але, чулася, была занята сваімі думкамі.
-
Адчуваць сябе, быць у пэўным стане.
- Добра чулася нам у лесе.
- Як табе чуецца ў лузе?
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)