чуць2, прысл. і злуч. уступальны.

  1. прысл. Ледзь, ледзьве.

    • Стаміўся, што чуць дадому дайшоў.
  2. прысл. Зусім нямнога, злёгку.

    • Чуць больш.
    • Чуць лепш.
  3. злуч. уступальны. Ужыв. у даданых часавых сказах у знач.: як толькі, ледзь толькі.

    • Чуць узыдзе сонца — маці ўжо на нагах.

  • Чуць-чуць — зусім нямнога.

  • Чуць што — як толькі што здарыцца, пры ўсякім выпадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)