чуць1,
-
Успрымаць што
-н. на слых, пры дапамозе органаў слыху.- Ч. птушыны спеў.
- Ч. музыку.
-
Мець слых.
- Ён дрэнна чуе.
-
Атрымліваць якія
-н. звесткі, даведвацца.- Ці чулі навіну?
- Я чуў, што ў вас былі госці.
-
Успрымаць, пазнаваць шляхам адчування; адчуваць.
- Птушкі чуюць пахаладанне.
- Ты чуеш, што пахне дымам?
-
(са словам «сябе»). Мець пэўныя (фізічныя, псіхічныя) адчуванні; адчуваць.
- Ён чуў сябе тут як дома.
-
чуеш (чуеце).
Ужыв. для пацвярджэння сказанага, як настойлівае ўказанне, патрабаванне чаго-н. (разм. ).- Толькі не спазніся, чуеш!
- Прыязджай абавязкова, чуеш!
-
Чуць краем вуха (
разм. ) — часткова, няпоўнасцю чуць што-н. -
І чуць не чуў (
разм. ) — поўны адказ ад чаго-н. -
На свае (уласныя) вушы чуць; сваімі вушамі чуць — непасрэдна самому чуць што
-н. -
Не чуць душы ў кім (
разм. ) — вельмі моцна, бязмежна любіць каго-н. -
Не чуць зямлі пад сабой (
разм. ) — адчуваць вялікую радасць, захапленне. -
Не чуць ног пад сабой (
разм. ) — вельмі стаміцца ад бегу, доўгай хадзьбыі пад. -
Дух чуць чый (
разм. ) — адчуваць чыю-н. строгасць, баяцца каго-н. - Дзеці павінны бацькаў дух чуць.
-
Чуць з трэціх вуснаў — чуць што
-н. не непасрэдна, а праз каго-н.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)