чорт, , м.

  1. Паводле забабонных уяўленняў: злы дух у вобразе чалавека, пакрытага чорнай шэрсцю, з рагамі, капытамі і хвастом; д’ябал.

  2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

    • Куды лезеш, чорт?

  • Адзін чорт (разм.) — усё адно, адно ліха.

  • Да чорта (разм.) — пра вялікую колькасць, вельмі многа.

  • Куды яго чорт панёс, куды яго чэрці ўхапілі (разм. неадабр.) — куды ён дзеўся.

  • К чорту на рогі (разм.) — вельмі далёка, у глухія мясціны (ехаць, адпраўляцца і пад.).

  • К чорту ў зубы (разм. неадабр.) — у небяспечнае месца, на рызыкоўную справу (ісці).

  • На чорта (разм. груб.) — навошта, дзеля чаго?

  • Ні к чорту (не варты) (разм. незадав.) — ні на што не прыгодны.

  • (Сам) чорт галаву (нагу) зломіць (разм.) — аб вялікім беспарадку дзе-н.

  • Сам чорт не брат (разм.) — пра таго, каму ўсё лёгка, даступна, хто ні ад каго не залежыць.

  • Чорта лысага (разм.) — нічога падобнага; наўрад.

  • Чортам падшыты (разм.) — непаседлівы, вяртлявы.

  • Чорт ведае што (разм.) — нешта неймавернае, што цяжка ўявіць; усё, што хочаш.

  • Чорт з ім (з табой, з ёй, з вамі, з імі) (разм.) — хай, няхай будзе так.

  • Чорт лазаты (разм. неадабр.) — пра таго, хто з’яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці.

  • Чорт не бярэ (не возьме) (разм.) — нічога не здарыцца, не шкодзіць (не пашкодзіць).

  • Чорт падаткнуў (разм.) — аб чым-н., чаго не трэба было рабіць.

  • Чорт пацягнуў за язык (разм.) — шкадаванне з прычыны сказанага чаго-н. непатрэбнага.

  • Чорт прынёс (паднёс, прыгнаў) каго (разм. неадабр.) — пра таго, хто прыйшоў, з’явіўся не ў пару, недарэчы.

  • Чорту лысаму (разм.) — невядома каму (аддаць, пакінуць і пад.).

  • Чорт яго бяры (разм.) — добра, няхай будзе так; згода.

  • Чэрці носяць дзе, каго (разм. неадабр.) — аб тым, хто ходзіць невядома дзе.

  • Што за чорт (разм.) — як выражэнне здзіўлення, незадаволенасці.

  • Якога чорта! (разм. груб.) — выражэнне негатыўных адносін да каго-н., зласлівасці, незадавальнення.

  • Баяцца як чорт крыжа (ладану) (разм.) — вельмі моцна баяцца каго-, чаго-н.

  • Як чорт пад крыжам (разм.) — вельмі моцна (дрыжаць, калаціцца).

|| памянш. чорцік, .

|| прым. чартоўскі, і чортаў, .

  • Чартоўскае насланнё.
  • Чортава стварэнне (лаянка).
  • Чортаў сын лаянк.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)