чорны, .

  1. Які мае колер сажы, вугалю; проціл. белы.

    • Чорная фарба.
    • Чорная барада.
    • Ч. дым.
  2. Цёмны, больш цёмны ў параўнанні з чым-н. больш светлым.

    • Ч. хлеб.
    • Ч. ад загару.
  3. Брудны, запэцканы.

    • Чорныя рукі ад гразі.
  4. Некваліфікаваны, які не патрабуе высокага майстэрства, часта фізічна цяжкі (пра работу).

    • Чорная работа (уст.).
  5. Прызначаны для якіх-н. службовых ці бытавых мэт; не парадны, не галоўны.

    • Ч. ход.
    • Чорная лесвіца.
  6. Не апрацаваны, чарнавы.

    • Ч. варыянт рукапісу.
  7. перан. Нізкі, каварны, подлы.

    • Чорная зайздрасць.
    • Чорныя справы.
  8. перан. Дрэнны, адмоўны.

    • Чорныя старонкі біяграфіі.
    • Ч. бок жыцця.
  9. перан. Цяжкі, змрочны, беспрасветны.

    • Чорныя думкі.
    • Чорная доля.
  10. перан. Крайне рэакцыйны.

    • Чорныя сілы.
  11. У дарэвалюцыйнай Расіі: які адносіўся да ніжэйшых слаёў грамадства, да простага народа.

    • Ч. народ.
  12. У Рускай дзяржаве 14—17 стст.: цяглавы, падатковы; дзяржаўны, не прыватнаўласніцкі (гіст.).

    • Чорныя землі.
  13. Паводле забабонных уяўленняў: вядзьмарскі, чарадзейскі, звязаны з нячыстай сілай (уст.).

  14. Як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў.

    • Чорныя парэчкі.
    • Чорная рабіна.
    • Ч. дзяцел.

  • Чорнае золата — 1) нафта; 2) каменны вугаль.

  • Чорная біржа (чорны рынак) — неафіцыйная біржа (рынак).

  • Чорная ікра — ікра асятровых рыб.

  • Чорны кофе — моцны кофе без малака і вяршкоў.

  • Чорны шар — выбарчы шар, які азначае «супраць абрання» каго-н.

  • Чорны лес — лісцёвы лес, чарналессе.

  • Чорныя металы — назва жалеза і яго сплаваў (сталі, чыгуна і г.д.).

  • Ні чорнага ні белага (разм.) — не абазвацца, не сказаць ні слова каму-н.

  • Трымаць у чорным целе — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.

  • У чорным святле — змрочным, непрыглядным, горш, чым на самай справе (бачыць, падаваць, паказваць і пад. што-н.).

  • На чорную гадзіну (разм.) — на цяжкі час (пакінуць што-н.).

  • Чорная косць (костка) (уст.) — пра людзей простага, недваранскага паходжання.

  • Чорны дзень (разм.) — перыяд нястачы, беднасці ў жыцці; цяжкая часіна.

  • Чорным па белым (разм.) — дакладна, выразна, ясна (напісана).

  • Як чорны вол (рабіць, працаваць) (разм.) — рабіць, не пакладаючы рук.

|| наз. чарната, і чарнота, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)