хоць,
-
злуч. уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы ў значэнні: нягледзячы на тое, што.- Х. было ўжо позна, але ніхто не спаў.
- Х. прыпякала сонца, а вада ў рэчцы была халодная.
- Бабка х. старая, але рухавая.
-
злуч. уступальны. (звычайна ў спалучэнні з загадным ладам або інф.).Ужыв. у пачатку даданых сказаў, у якіх выказваецца дапушчэнне, вызначаецца крайняя мяжа, ступень праяўлення чаго-н. , магчымасць якога-н. выніку.- Нікога не слухае, х. ты яго забі.
-
злуч. уступальны. уступальны.Ужыв. пры супастаўленні сказаў або членаў сказа з узаемным выключэннем. -
злуч. супраціўны. Указвае на абмежаванасць таго, аб чым гаворыцца; па значэнню набліжаецца да злучнікаў «аднак», «але», «між тым».- Купіў, х. непатрэбна.
-
часц. ўзмацняльна-вылучальная.Ужыв. ў значэнні: самае меншае, ва ўсякім выпадку.- Раскажы х. коратка пра сябе.
-
часц. ўзмацняльна-абмежавальныя (звычайна ў спалучэнні з часціцай «бы»).Ужыв. ў значэнні: нічога больш, акрамя гэтага, усяго толькі.- Х. бы крыху пацяплела.
- Х. бы раз глянуць на яе.
-
часц. ўзмацняльная.Ужыв. ў значэнні: нават, няхай нават.- Я х. заўтра гатова ў дарогу.
-
часц. вылучальная.Ужыв. ў значэнні: напрыклад.- Калі ты х. вернешся?
-
часц. ўзмацняльная (у спалучэнні з неазначальнымзайм. іпрысл. ).Ужыв. ў азначальным значэнні: любы, усякі, у любое месца, у любы час.- Я цяпер х. што з’ем.
- Ён цяпер х. куды паедзе.
Хоць бы і так — нічога дрэннага, калі і так будзе.
Хоць бы што каму (
разм. ) — нішто не дзейнічае на каго-н. , не звяртае ўвагі на каго-н. Хоць куды,
у знач. вык. (разм. ) — вельмі добры, выдатны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)