хістацца, ; незак.

  1. Калыхацца, ківацца з боку ў бок.

    • Вершаліны дрэў хісталіся ад моцнага ветру.
    • Агеньчык свечкі слаба хістаўся.
  2. Ківацца з боку ў бок пры хадзьбе.

    • Конь быў такі худы, што аж хістаўся.
  3. Калыхацца, калывацца ў бакі.

    • Зуб хістаецца.
  4. перан. Траціць ранейшае значэнне, сілу.

    • Аўтарытэт закона хістаецца.
  5. перан. Быць у нерашучасці, вагацца.

    • Перад тым, як прыняць рашэнне, ён заўсёды хістаўся.
  6. перан. Быць няўстойлівым, мяняцца.

    • Цэны на рынку хістаюцца.

|| аднакр. хіснуцца, і хістануцца, .

|| наз. хістанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)