хіліцца,
-
Прыгінацца ўніз, нахіляцца, нагінацца.
- Да вады хіліліся вербы.
- Буйныя каласы хіліліся да зямлі.
-
Нахіляцца набок.
- Судна пачало х. на той бок, дзе была прабоіна.
-
перан. Набліжацца да чаго-н. , да якой-н. мяжы. Кароткі снежаньскі дзень хіліўся к канцу.- Час хіліўся да восені.
-
перан. Здавацца, пакарацца.- Не нам х. перад цяжкасцямі.
-
перан. Накіроўвацца, ісці да чаго-н. (пра гутарку, справы, учынкіі пад. ).- Было відавочна, куды хіляцца падзеі.
- Справа хіліцца ў патрэбным напрамку.
-
Туліцца, гарнуцца да каго
-н. - Хлопчык хіліўся да матулі.
-
перан. Мець цягу, сімпатыю да каго-н. - Сын больш хіліўся да бацькі, чым да маці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)