хіба2 часціца

  1. Ужыв. у пытальных сказах, якія выражаюць сумненне ў чым-н., недавер, здзіўленне чым-н. і па значэнню блізкія да слоў: няўжо, можа быць.

    • Х. ён ужо прыехаў?
    • Х. я не так сказаў?
  2. Ужыв. у пытальных сказах для выказвання няўпэўненасці ў неабходнасці якога-н. дзеяння і блізка па значэнню словам: можа быць, не варта.

    • Х. мне паехаць туды?
    • Х. можна каго прымусіць рабіць што-небудзь?
  3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «толькі», «што»). Надае адценне абмежаванасці, дапушчэння, магчымасці чаго-н.

    • Х. толькі заўтра ён прыедзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)