часаць​1, ✂; незак.

  1. Распраўляць, расчэсваць грэбенем (валасы).

    • Ч. валасы.
    • Ч. дзіця.
  2. Ачышчаць валакно (ільну, канапель), воўну і пад. ад рэштак кастрыцы, аддзяляць лепшае ад горшага пры дапамозе спецыяльных металічных шчотак, грэбеня або часальных машын.

    • Ч. воўну.
  3. Хутка ісці, бегчы, энергічна рабіць што-н., бойка гаварыць (разм.).

    • Хлопец бойка чэша ўпрысядкі.

|| зак. пачасаць, ✂.

|| аднакр. часануць, ✂.

|| наз. часанне, ✂.

|| прым. часальны, ✂.

  • Часальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)