харошы прыметнік | размоўнае
-
Прыгожы, прывабны.
- Х. хлопец.
-
Які вызначаецца станоўчымі якасцямі.
- Х. ён чалавек.
-
Добры, высакаякасны.
- Харошая дарога.
-
Дастойны, прыстойны.
- Харошая кампанія.
-
Дарагі, любы, мілы (у сяброўскім звароце).
- А мой ты х.
|| памяншальная форма: харошанькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)