чарада назоўнік | жаночы род

  1. Статак, гурт жывёл аднаго віду.

    • Ч. авечак.
    • Ч. кароў.
  2. Гурт. натоўп (людзей).

    • Ч. хлопчыкаў.
    • Ч. мужчын.
  3. Рад аднародных прадметаў, істот, якія размяшчаюцца або рухаюцца адзін за адным.

    • Ч машын.
    • Ч. хмар.
    • Думкі плылі чарадой (пераноснае значэнне).
  4. Чарга, месца, час каго-н. у якім-н. парадку (размоўнае).

    • Заўтра яго ч. пасвіць кароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)