хамут, , м.

  1. Частка вупражы ў выглядзе драўлянага каркаса (клешчаў), абкладзенага з унутранага боку мяккім лямцам (хамуцінай), якая надзяваецца каню на шыю.

    • Хто згадзіўся надзець шоры, той надзене і х. (з нар.).
  2. перан. Абуза, клопаты, паднявольнае становішча (разм.).

    • Зняць х. з сябе.
  3. Прыстасаванне кальцавой формы для змацоўвання, злучэння чаго-н. (спец.).

  4. Грубы, некультурны чалавек, хам (разм. груб.).

|| памянш. хамуцік, .

|| прым. хамутны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)