чалавека (чалавека-) прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.:
- 1) які мае адносіны да людзей, да чалавека, напр. чалавекападобны, чалавекалюбец, чалавекалюбства, чалавеканенавіснік, чалавеканенавісніцкі;
- 2) які мае адносіны да магчымасцей ці патрэб аднаго чалавека ў пэўны прамежак часу, напр. чалавека-адзінка, чалавека-доза, чалавека-змена, чалавека-ложак (у бальніцы, лячэбным стацыянары).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)