чалавек, , м.

  1. Найбольш развітая жывая істота, якая валодае дарам мыслення і маўлення, здольнасцю ствараць прылады працы і мэтанакіравана выкарыстоўваць іх у працэсе грамадскай працы.

    • Ч. — разумная істота.
    • Пяць чалавек.
  2. Муж; мужчына (разм.).

    • Пражыла жанчына са сваім чалавекам доўгае жыццё.
  3. Асоба, якой уласцівы высокія маральныя і інтэлектуальныя якасці.

    • З яго будзе ч.
    • Жыццё зрабіла з яго чалавека.
  4. Ужыв. ў значэнні займеннікаў: ён, нехта.

    • Ч. не аглянецца як міне год.
    • Трэба ратаваць чалавека.
  5. У часы прыгоннага права: дваровы слуга, лакей, а пазней афіцыянт, слуга ў тракціры.

  • Божы чалавек (уст.) — старац.

  • Добры чалавек — ласкавы зварот да незнаёмага.

  • Малады чалавек — зварот да маладога мужчыны або мужчыны маладзейшага ўзросту.

|| памянш. чалавечак, .

|| прым. чалавечы, .

  • Чалавечая постаць.
  • Чалавечыя слабасці (характэрныя для чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)