чацвёра, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць чатыры.

    • Ч. сяброў.
    • Ч. сірот.
    • Нас было ч.: два мужчыны і дзве жанчыны.
    • Ч. свіней.
    • Тыя ч. ўжо адправіліся ў дарогу.
    • Гэту работу ўжо чацвярым прапаноўвалі.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць чатыры.

    • Ч. дзяцей.
    • Ч. ягнят.
  3. З множналікавымі назоўнікамі: чатыры прадметы.

    • Ч. саней.
    • Ч. нажніц.
    • Ч. сутак.
  4. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або носяцца ў пары: чатыры пары або адзін паверх другога.

    • Ч. шкарпэтак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)