прыметнік
Такі, які наступіць за цяперашнім.
- Б. год.
Які павінен стаць тым, кім яго называюць.
- Будучыя ўрачы.
будучае, -ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім.
- Заглянуць у б.
будучае, -ага, н. Лёс, доля.
- Б. планеты.
- Будучы час — катэгорыя дзеяслова, якая характарызуе дзеянне ў часе, што наступіць пасля гаворкі аб ім.
- У будучым — пазней, у далейшым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)