без2 (бес) прыстаўка

Служыць для ўтварэння:

  1. прыметнікаў ад назоўнікаў у знач. пазбаўлены чаго-н., які не мае чаго-н., напр. беззямельны, без’языкі, беспрытульны; бяздымны, бяз’ядзерны, бяссэнсавы;

  2. назоўнікі з канчаткамі -е, -а, або суфіксамі -асць-, -іца-, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго-н., напр. беззямелле, бездарожжа, бяссмерце, бясчынства; безадказнасць, бяскарнасць; бяссонніца, бясхлебіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)