без1 прыназоўнік

  1. Указвае на адсутнасць каго-, чаго-н.

    • Б. праўды веку не пражывеш (прыказка).
  2. Паказвае, што дзеянне адбываецца без удзелу каго-н., чаго-н.

    • Працаваць б. памочніка.
  3. Ужыв. пры словах, што абазначаюць меру, час, колькасць.

    • Б. 20 сантыметраў 3 метры.
    • Б. чвэрці гадзіна.
  4. З некаторымі назоўнікамі утварае прыслоўныя спалучэнні, якія выражаюць спосаб дзеяння.

    • Працаваць б. адпачынку.
    • Бегчы б. аглядкі.
    • Без жартаў (размоўнае) — сур’ёзна, не жартуючы.
    • Не без гэтага (размоўнае) — і гэта бывае.
    • Не без таго (размоўнае) — бывае і так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)