бе́гаць1,
-
Тое, што і бегчы (у 1
знач. ), але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках.- Мурашкі бегаюць.
-
Часта бываць у каго
-н. , хадзіць да каго-н. - Б. па хатах.
-
Заляцацца да каго
-н. (разм. ).- Б. за дзяўчынай.
-
Займацца бегам як спортам.
- Б. хутчэй за ўсіх.
-
Хутка рухацца (аб прадметах, пальцах, вачах
і пад. іразм. ).- Вочы так і бегаюць, як у злодзея.
Па завуголлі бегаць (
разм. неадабр. ) — пазбягаць працы.Па нітачцы бегаць (
разм. неадабр. ) — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)