дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і бегчы (у 1 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках.
- Мурашкі бегаюць.
Часта бываць у каго-н., хадзіць да каго-н.
- Б. па хатах.
Заляцацца да каго-н. (размоўнае).
- Б. за дзяўчынай.
Займацца бегам як спортам.
- Б. хутчэй за ўсіх.
Хутка рухацца (аб прадметах, пальцах, вачах і пад. і размоўнае).
- Вочы так і бегаюць, як у злодзея.
- Па завуголлі бегаць (размоўнае неадабральнае) — пазбягаць працы.
- Па нітачцы бегаць (размоўнае неадабральнае) — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)