баравіна назоўнік | жаночы род
-
Малады сасновы лес.
- Грыбныя баравіны.
-
Усё, што расце ў лесе (грыбы, ягады, трава і пад. і абласное).
- Жанчыны неслі поўныя кашы баравіны.
|| памяншальная форма: баравінка.
|| прыметнік: баравінавы і баравінны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)