бара́н2, , м.

  1. Жвачная млекакормячая жывёліна з густой воўнай і выгнутымі рагамі; самец авечкі.

    • Горны б.
  2. (таксама перан. пра тупога, някемлівага чалавека; лаянк.).

  • Уперціся як баран (разм. неадабр.) — пра ўпартага чалавека.

  • Як баран на новыя вароты (глядзець) (разм.) — глядзець на што-н. разгублена, нічога не разумеючы.

|| памянш.-ласк. баранчык, .

|| прым. барановы, .

  • Б. лой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)