барада́, ​, ж.

  1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы.

    • Ударыўся барадой аб стол.
  2. Валасяное покрыва ніжняй часты твару ў мужчын.

    • Адпусціць бараду.
  3. перан. Пра чалавека, які носіць бараду (разм.).

    • Давайце выберам старшынёй бараду.
  4. У некаторых жывёл: пучок валасоў, пер’я або мясістыя адросткі пад пярэдняй часткай галавы.

    • Казліная б.
  5. Касмыль недапрадзенай кудзелі, воўны.

    • Б. кудзелі.
  6. Невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі.

  7. Дзіравая барада (разм. жарт.) — пра таго, хто есць і абліваецца стравай.

|| памянш. бародка, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)