ба́чыць, ✂; незак.

  1. Мець зрок.

    • Совы добра бачаць ноччу.
  2. Успрымаць зрокам.

    • Б. лугі і палі.
  3. Сустракаць каго-, што-н.

    • Учора бачыў яго ў клубе.
  4. Уяўляць у думках.

    • Б. на стагоддзі ўперад.
  5. Звяртаць увагу, заўважаць.

    • Б. чалавечыя пакуты.
  6. што і з дадан. сказам: Адчуваць, усведамляць, перажываць.

    • Бачу, што Сяргей праўду кажа.

◊

  • Бачыць навылёт (навылет), бачыць наскрозь — вельмі добра ведаць каго-н.

  • Бачыш ты! (разм.) — пры выказванні здзіўлення.

  • Свету белага (божага) не бачыць (разм.) — быць вельмі занятым.

|| зак. убачыць, ✂ і пабачыць, ✂.

|| наз. бачанне, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)