азначыць

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вызначыць характэрныя рысы чаго-н., даць фармуліроўку чаму-н.

    • А. геаграфію як навуку.
  2. Паказаць кірунак, шлях каму-, чаму-н. і вылучыць на фоне чаго-н.

    • А. шлях да перамогі.
  3. Абумовіць сабой, прадвызначыць.

    • Вялікая падзея азначыла прыход новага ў жыцці.

|| незакончанае трыванне: азначаць.

|| назоўнік: азначэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)