аўта прыстаўка
Скарачэнне ў знач.:
- аўтаматычны, напр. аўтазборка, аўтарэзка;
- самаходны, напр. аўтаплуг, аўтадрызіна;
- аўтамабільны, напр. аўтакалона, аўтапрабег, аўтабаза;
- свой, сама-, напр. аўтагравюра, аўтапартрэт, аўтабіяграфія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)