атрыма́ць, ; зак.

  1. Узяць, набыць тое, што прысылаюць, даюць, прапаноўваюць, уручаюць, прысвойваюць.

    • А. пісьмо.
    • А. зарплату.
    • А. падзяку.
    • А. кватэру.
    • А. вучонае званне.
  2. Прыняць да выканання, набыць права на выкананне чаго-н.

    • А. загад.
    • А. слова.
  3. Здабыць, вынайсці ў працэсе пошукаў.

    • А. бензін з нафты.
  4. Зазнаць, адчуць.

    • А. задавальненне.
  5. Захварэць на што-н.

    • А. насмарк.
  6. Стаць шырока вядомым.

    • А. прызнанне.
  7. Аказацца пабітым (разм.).

    • А. па руках.
    • А. на арэхі (перан.).

|| незак. атрымліваць, і атрымоўваць, .

|| наз. атрыманне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)