адзнака назоўнік | жаночы род

  1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.

    • А. на карце.
    • А. ў дакументах.
  2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н.

    • Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.
  3. Рыса, якой асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў.

    • Індывідуальная а. птушкі.
  4. Абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў.

    • Атрымаць выдатную адзнаку.
  5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад.

    • Дыплом з адзнакай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)