адна прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр. аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

  2. які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр. аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

  3. накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр. аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

  4. які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр. аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

  5. прызначаны для аднаго, напр. аднаспальны;

  6. агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр. аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

  7. не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр. аднаасобнік, аднаасобны;

  8. які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр. аднаразовы;

  9. падобны, аднолькавы, напр. аднастайнасць, аднастайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)