адхілі́цца, ; зак.

  1. Падацца ўбок, адвярнуцца.

    • Адхілілася кабета і выцерла заплаканыя вочы.
  2. Адысці ад прамога маршруту, збіцца.

    • А. ўбок і заблудзіцца.
  3. Адгарнуцца, адсланіцца.

    • Заслона адхілілася.
  4. перан. Перакінуць увагу на што-н. іншае.

    • Важна, каб не а. ад галоўнага.

|| незак. адхіляцца, .

|| наз. адхіленне, .

  • А. ад нормы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)