адазва́цца, ✂;
-
Адказаць на кліч, адгукнуцца.
- Я крычаў, але ніхто не адазваўся.
- А. на просьбу (
перан. ).
-
Выказаць сваю думку, даць ацэнку каму-, чаму
-н. - Добра а. аб новай кнізе.
-
Выклікаць сабою што
-н. , сказацца.- Смерць блізкага чалавека адазвалася моцным болем у сэрцы.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)